Рады будем видеть Вас в нашем Драматическом Театре!

Трыбунал

Па аднайменнай п’есе Андрэя Макаёнка | народны лубок (16+)

 

Рэжысёр-пастаноўшчык: Каміля Хусаінава
Сцэнічная прастора: Каміля Хусаінава
Музычнае афармленне: Ігар Бычкоў, Каміля Хусаінава, Алена Крыванос
Харэограф: Дзмітрый Мураўёў
Тэксты песень: Алена Крыванос
Памочнік рэжысёра: Віталія Каралёва

 

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін
Прэм’ера: 13 лютага 2026 года

 

1942 год. Беларуская вёска, акупаваная нямецкімі войскамі. У адным з дамоў гэтай вёскі жыве сям’я пастуха Цярэшкі: яго жонка Паліна, нявестка Надзейка і малодшы сын Валодзька. Паліна — галава сям’і. Мір і парадак у хаце — на яе плячах. Яна прымае рашэнні ў складаных сітуацыях, не дазваляе хаосу вайны пракрасціся ў іх жыццё. Паліна — генерал сям’і, і, здавалася б, усё пад яе кантролем… Пакуль Цярэшка не прыносіць вестку аб тым, што яго прызначылі старастам і цяпер ён будзе служыць нямецкаму ўраду.
«Трыбунал» — п’еса, у якой перамяшаны грубы народны гумар і высокія драматычныя моманты, шум жыцця і цішыня смерці, смех і слёзы. Тое, што чалавек можа пераадолець, і тое, дзе ён бяссільны.

Фото: Екатерина Льдова

Билеты

На сайте kinoteatr.megamag.by вы можете купить официальные билеты на спектакли Могилёвского Драматического Театра с участием лучших актеров.  Ознакомиться с программой запланированных спектаклей  можно на странице афиши.