Рады будем видеть Вас в нашем Драматическом Театре!

ПРЫМАКI🏆

Янка Купала | камедыя ў 1-й дзеі (16+)

 

Рэжысер-пастаноўшчык: Таццяна Пацай
Музычнае афармленне: Таццяна Пацай, А. Борухава
Балетмайстар: А. Кліменкова
Асістэнт рэжысёра: Наталля Усціновіч, Вiталiя Каралёва

 

Працягласць спектакля: 1 гадзiна
Прэм’ера: 10 чэрвеня 2022 года

 

Жанр п’есы Янка Купала вызначыў як «сцэнічны жарт у адной дзеі», узяўшы за аснову народны анекдот. А жарт тут вось у чым. Аднойчы раніцай Даміцэля выяўляе ў сваім ложку не роднага мужа, а свайго кума Максіма. А тым часам яе муж Трахім, ні аб чым не падазраючы, салодка спіць у чужой хаце, са сваёй кумай Паланеяй.
Гісторыя пагаршаецца яшчэ тым, што дзеці разгубленых начнымі прыгодамі сваякоў, кахаюць адзін аднаго і жадаюць ажаніцца. Але ці не стане бурны сямейны канфуз перашкодай да шчасця маладых? Што ж, давайце разбірацца!

Спектакль ідзе на беларускай мове.

 

Ролі выконваюць:
Максім — Аляксандр Куляшоў
Паланея — Марыя Рудакова
Мацейка — Уладзіслаў Страхаў
Трахім — Дзмітрый Дудкевіч
Даміцэля — Вольга Мацюшка, Крысціна Грынаўцава 
Кацярынка — Дар’я Трусава
Ураднік — Аляксандр Палішчук, Аляксандр Зянькоў
Соцкі — народны артыст Беларусі Грыгорый Белацаркоўскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец
Сяляне, сялянкі — Уладзіслаў Страхаў, Марыя Рудакова, Крысціна Грынаўцава, Вольга Мацюшка, Аляксандр Палішчук, Вiкторыя Шатава, Вераника Бурко, Кацярына Кондалева

 

Фото Василия Титова.

 

🏆 НАГРАДЫ СПЕКТАКЛЯ:

«Приз зрительских симпатий» и Специальный диплом «Лучшая роль второго плана» на Республиканском фестивале национальной драматургии им.В.И.Дунина-Марцинкевича (г.Бобруйск, Беларусь, 2022);

Билеты

На сайте kinoteatr.megamag.by вы можете купить официальные билеты на спектакли Могилёвского Драматического Театра с участием лучших актеров.  Ознакомиться с программой запланированных спектаклей можно на странице афиши.