Сёння, 13 лютага, адбылася доўгачаканая прэм’ера!
Сапраўдны агонь панаваў на сцэне і ў сэрцах тых, хто прыйшоў пабачыць спектакль «Трыбунал» у жанры народнага лубка.
Рэжысёрка Каміля Хусаінава і ўся творчая каманда стварылі неверагодна шчыльны, энергетычна магутны тэатральны твор паводле культавай п’есы Андрэя Макаёнка. Гісторыя сям’і пастуха Цярэшкі ў акупаванай нямецкімі войскамі беларускай вёсцы 1942 года паўстала перад гледачамі не як старонка з падручніка, а як жывы, пульсуючы боль. Тут перамяшалася ўсё: грубы народны гумар і трагічная цішыня, любоў і страх, веліч духу і чалавечая бяссільнасьць перад абставінамі.
Спектакль моцны. Своечасовы і вельмі сумленны.
Ён б’е ў сэрца, прымушаючы смяяцца скрозь слёзы і задумвацца пра тое, што сапраўды важна. Гледачы прынялі яго з вялізарнай удзячнасцю, не скупіліся на эмоцыі і доўгімі авацыямі выказвалі сваё захапленне.
Віншуем творчую каманду і наш тэатр з нараджэннем гэтага магутнага пасылу!
«Трыбунал» — спектакль, які трэба бачыць!
Не прапусціце наступны паказ — 12 сакавіка!
Фота: Кацярына Льдова.













