13 лютага ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры — прэм’ера спектакля «Трыбунал» па п’есе класіка беларускай літаратуры Андрэя Макаёнка.
«Трыбунал» — спектакль, у якім перамяшаны грубы народны гумар і высокія драматычныя моманты, шум жыцця і цішыня смерці, смех і слёзы, тое, што чалавек можа пераадолець, і тое, дзе ён бяссільны.
📍У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожную пятніцу — роднае, сваё»📍
Сябры, чакаем вас на прэм’еры!
