Новости театра

День 7. Контакт 19

На сцене Могилевского областного центра творчества спектакль «Несцерка» представило учреждение культуры «Могилевский областной театр драмы и комедии им. В.И. Дунина-Марцинкевича», г. Бобруйск, Беларусь. Режиссер – Дмитрий Нуянзин.
Камедыю “Несцерка” у 1940 годзе напісаў Віталь Вольскі. У 1979 годзе яго сын і паэт Артур Вольскі аздобіў камедыю вершамі, а кампазітар Рыгор Сурус стварыў да яе музыку – і атрымалася аднайменная музычная камедыя. Рэжысерска-пастановачная
група вызначыла для пастаноўкі “Несцеркі” арыгінальны жанр – мюзікл-эскапада (экстравагантная выхадка). Сучаснай мовай расказваецца пра вяселыя прыгоды селяніна Несцеркі, які жадае дапамагчы хлопцу Юрасю ажаніцца з Насцяй. Дзеля гэтага яму давядзецца пераадолець
нямала перашкод. І Несцерка стане пераможцам, дзякуючы сваей кемлівасці, знаходлівасці, невынішчальнаму аптымізму і розуму.
Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі мае багатую гісторыю. У 1935 годзе ў Бабруйску адкрыўся тэатр рабочай моладзі, на базе якога ў 1938 годзе пачаў працаваць калгасна-саўгасны тэатр. Ён дзейнічаў да 1941 года, а пасля вызвалення
горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аднавіў сваю работу ў жніўні 1944 года. У снежні 1944 года ён рэарганізаваны ў Бабруйскі абласны драматычны тэатр. Менавіта з гэтага часу ідзе адлік тэатральных сезонаў. Тэатр некалькі разоў мяняў назву. Сучасная назва
існуе з 1970 года, а з 1977 года тэатр носіць імя пачынальніка беларускай нацыянальнай драматургіі Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. Бабруйскі тэатр – адзіны ў Беларусі, дзе пастаўлены ўсе п’есы знакамітага земляка.
Рэпертуар тэатра ва ўсе гады на 60-70% складалі спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў. Не выпадкова з 1998 года на базе тэатра праводзіцца Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі.

Если Вам понравилось, поделитесь в соц. сетях!

0 comments on “День 7. Контакт 19

Comments are closed.