Новости театра

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску

З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі.

Сярод удзельнікаў — прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі. Назва фестывалю пацвярджае той факт, што праграма яго складаецца са спектакляў паводле твораў беларускіх драматургаў. У конкурснай праграме прымуць удзел 11 спектакляў.

2 снежня (14.00), ў рамках фестываля, адбудзецца паказ спектакля-канцэрта Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра “Проста ты ўмела чакаць…” (12+). Спектакль заснавананы на рэальных падзеях з лістоў франтавіка.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Н. Валяева-Дудкевiч.

Сустрэнемся на фестывалi!

Если Вам понравилось, поделитесь в соц. сетях!

0 comments on “Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску

Comments are closed.