ПАН ТВАРДОУ́СКІ
містычная легенда ў двух дзеях
У спектаклі шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну – дух Барбары Радзівіл.
Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай , насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.
Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца , што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…
Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету.
0 comments on “Гастроли Полесского драматического театра в Могилеве 1 декабря!”