ПРЫМАКІ

Прымакі
Янка Купала / камедыя ў 1-й дзеі (16+)
Рэжысер-пастаноўшчык – Таццяна Пацай

Жанр п'сы Янка Купала вызначыў як «сцэнічны жарт у адной дзеі», узяўшы за аснову народны анекдот. А жарт тут вось у чым. Аднойчы раніцай Даміцэля выяўляе ў сваім ложку не роднага мужа, а свайго кума Максіма. А тым часам яе муж Трахім, ні аб чым не падазраючы, салодка спіць у чужой хаце, са сваёй кумай Паланеяй.
Гісторыя пагаршаецца яшчэ тым, што дзеці разгубленых начнымі прыгодамі сваякоў, кахаюць адзін аднаго і жадаюць ажаніцца. Але ці не стане бурны сямейны канфуз перашкодай да шчасця маладых? Што ж, давайце разбірацца!
Спектакль ідзе на беларускай мове.

РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:
Максім – Аляксандр Куляшоў
Паланея – Марыя Рудакова, Ульяна Захарава
Мацейка – Уладзіслаў Страхаў, Аляксандр Зянькоў
Трахім – Дзмітрый Дудкевіч
Даміцэля – Крысціна Грынаўцава, Вольга Мацюшка
Кацярынка – Бажэна Зіневіч, Амалія Старавойтава
Ураднік – Павел Зароўскі, Аляксандр Палішчук
Соцкі – народны артыст Беларусі Грыгорый Белацаркоўскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец
Сяляне, сялянкі – Уладзіслаў Страхаў, Бажэна Зіневіч, Амалія Старавойтава, Аляксандр Зянькоў, Марыя Рудакова, Ульяна Захарава, Крысціна Грынаўцава, Вольга Мацюшка, Павел Зароўскі, Аляксандр Палішчук

Фота Васіля Цітова.
Прэм'ера: 10 чэрвеня 2022 г.