ПРЫМАКI

ПРЫМАКІ

Краткое описание: 

Прымакі
Янка Купала / камедыя ў 1-й дзеі (16+)
Рэжысер-пастаноўшчык - Таццяна Пацай

Полное описание: 

Билеты ОНЛАЙН

Жанр п'сы Янка Купала вызначыў як "сцэнічны жарт у адной дзеі", узяўшы за аснову народны анекдот. А жарт тут вось у чым. Аднойчы раніцай Даміцэля выяўляе ў сваім ложку не роднага мужа, а свайго кума Максіма. А тым часам яе муж Трахім, ні аб чым не падазраючы, салодка спіць у чужой хаце, са сваёй кумай Паланеяй.
Гісторыя пагаршаецца яшчэ тым, што дзеці разгубленых начнымі прыгодамі сваякоў, кахаюць адзін аднаго і жадаюць ажаніцца. Але ці не стане бурны сямейны канфуз перашкодай да шчасця маладых? Што ж, давайце разбірацца!

Спектакль ідзе на беларускай мове.

РОЛИ ИСПОЛНЯЮТ:

Максім - Аляксандр Куляшоў
Паланея - Марыя Рудакова, Ульяна Захарава
Мацейка - Уладзіслаў Страхаў, Аляксандр Зянькоў
Трахім - Дзмітрый Дудкевіч
Даміцэля - Крысціна Грынаўцава, Вольга Мацюшка
Кацярынка - Бажэна Зіневіч, Амалія Старавойтава
Ураднік - Павел Зароўскі, Аляксандр Палішчук
Соцкі - народны артыст Беларусі Грыгорый Белацаркоўскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец
Сяляне, сялянкі - Уладзіслаў Страхаў, Бажэна Зіневіч, Амалія Старавойтава, Аляксандр Зянькоў, Марыя Рудакова, Ульяна Захарава, Крысціна Грынаўцава, Вольга Мацюшка, Павел Зароўскі, Аляксандр Палішчук
Фото Василия Титова.
Прэм'ера: 10 чэрвеня 2022 г.

Цена: 
5.50/4.00
Вялікая сцэна
ПРЭМ'ЕРА