“Вераб’іная ноч” на магілёўскай сцэне

Да юбілея Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада 2020 — 90 год

Да творчасці Уладзіміра Караткевіча Магілёўскі драматычны тэатр звяртаўся толькі аднойчы – у кастрычніку 2008 г. быў пастаўлены спектакль “Вераб’іная ноч” па матывах апавядання “Паром на бурнай рацэ” (пралог да рамана “Нельга забыць”), інсцэніроўку стварыў Аляксей Дудараў. Спетакль быў пастаўлены на рускай мове рэжысёрам Віктарам Куржалавым, у якасці мастака-пастаноўшчыка ў працы ўдзельнічала мастачка Алеся Снапок-Сарокіна.

Магіляўчане сапраўды палюбілі гэты спектакль, ён атрымаў вялікі розгалас, дэманстраваўся самай шырокай аўдыторыі, у тым ліку падлеткавай і маладзёжнай, шырока абмяркоўваўся.

Сыграла ролю ў яго сцэнічным поспеху і бліскучая літаратурная аснова, і гістарычная тэматыка, і таленавітая рэжысура, і выдатная праца акцёраў. Спектакль атрымаўся студыйны, асаблівая стаўка рабілася на эцюдным метадзе работы з артыстамі. Галоўныя ролі сыгралі Мікалай Раманоўскі (Капітан Леановіч), Ганна Печнікава (Княжна Агінская), Дзмітрый Дудкевіч (Карнет Гораў). Таксама ў спектаклі былі занятыя маладыя артысты Вячаслаў Сікора, Сяргей Здаранкоў, Кацярына Кондалева, Ірына Лысенка, Вольга Насулька, Аляксандр Мацюшка, Данііл Самкнулаў, Аляксей Цыбін.

Спадзяемся, што творы Уладзіміра Караткевіча яшчэ будуць увасоблены на сцэне нашага тэатра ў будучыні!

На здымках: сцэны са спектакля “Вераб’іная ноч”

"Вераб'іная ноч" паводле Уладзіміра Караткевіча