Артыст Магілёўскага аблдрамтэатра Рыгор Белацаркоўскі адзначае юбілей

Артыст Магілёўскага абласнога драмтэатра Рыгор Белацаркоўскі сёння адзначае 75-годдзе. Творца на тэатральнай сцэне больш за 50 гадоў. У 1988 годзе атрымаў званне "заслужаны артыст БССР", у 2014-м – "народны артыст Беларусі". На сцэне Магілёўскага драмтэатра акцёр выканаў больш за 100 роляў.

Сёння ў тэатры пакажуць пастаноўку з удзелам Рыгора Белацаркоўскага “Апошнія сведкі”. У фае зладзілі фотавыставу: на выявах – сцэны са спектакляў, у якіх выконваў ролі юбіляр.

Таксама да дня нараджэння артыста тэатр падрыхтаваў серыю анлайн-трансляцый пастановак з яго ўдзелам (спасылкі – у сацыяльных сетках і на сайце тэатра).
Аўдыё - па спасылцы: https://radiokultura.by/be/news/artyst-magilyouskaga-abldramteatra-ry

28.08.2020. Радыё "Культура"
Рыгор Белацаркоўскі