Магілёўскі тэатр і “KUD LJUD” далі старт “M@rt.кантакту”

Краткое описание: 

ДЕНЬ ПЕРВЫЙ
Доўгачаканае адкрыццё фестывалю распачалося на пляцоўцы перад аблдрамтэатрам. Яго акцёры падрыхтавалі незвыйчайную праграму: людзі, якія сабраліся паглядзець на сцэнічнае дзеянне пад адкрытым небам, маглі стаць яго сапраўднымі ўдзельнікамі. Такім чынам, інтэрактыў пачаўся не з “KUD LJUD”. У любы момант цябе маглі абступіць майстры магілёўскай сцэны і адным поглядам сказаць: “Ты адчуваеш? Хутка ўсё пачнецца!”.

Полное описание: 

Зрэшты, Алесь Куляшоў рабіў сваю справу асобна ад калег. Доўга выбіраючы месца для пасадкі імправізаванага дрэва – сімвала адкрыцця форуму – ён спыніўся на мокрым ад разлітага малака бруку. А далей пачынаюцца моладзевыя танцы, прычым не толькі ў выкананні акцёраў. Урэшце рэшт дрэва падхопліваецца і ўносіцца ў чырвоны будынак сцэнічнай скарбніцы Магілёва. Вітаем, “M@rt.кантакт”!

Непрацяглая паўза – і тыя ж самыя артысты працягваюць відовішча, але ўжо на вялікай сцэне. З-за кулісаў выскоквае дырыжор і пачынае кіраваць “аркестрам”, але замест нотаў артысты адымыслова вымаўляюць літары – “м, а, р, т, к, а, н, т, а, к, т…”.
M@rt.кантакт” – гэта фестываль пра моладзь, для моладзі і з удзелам моладзі”, – гучыць са сцэны. Зачытваецца праграма фестывалю, запрошаны госці, распавядаецца пра тое, як гледачы могуць галасаваць за любімыя спектаклі і калектывы. На сцэну выходзяць Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка і старшыня аргакамітэта форуму, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валеры Малашка.

“Прыемна адзначыць тое, што Міністэрства культуры другі год запар дапамагае ў арганізацыі гэтага фестывалю. Менавіта яно прафінансуе пастаноўку Магілёўскага тэатра”, – адзначыў Павел Паўлавіч. Міністр культуры здымае з шыі шалік і тлумачыць: “З M@rt.кантактам” прыйшла ў нашу краіну вясна!”.

Надыходзіць час для перформансу. Ружовыя, амаль без вопраткі людзі з’яўляюцца паўсюль і пачынаюць забаўляцца з людзьмі. Гуллівыя славенцы з KUD LJUD паказалі, што такое сучасны вулічны перформанс. “Цікава было назіраць за гэтым тэатрам, - распавядае глядач Дзяніс Шабанаў. – Мажліва, сёння гэта яшчэ кімсьці не ўспрымаецца, але інтэрактыў – файная рэч!”.

Андрэй Ільеня, МДУ імя А.А. Куляшова