Паулiнка

ГАСТРОЛI

Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы

г. Мінск

Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця (12+)

Рэжысёр – Леў Літвінаў
Мастак – Барыс Малкін
Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага – Уладзімір Кур'ян

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Спектакль ідзе на беларускай мове.

Прэм'ера – 23 мая 1944 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам

У спектаклі занятыя: Марта Голубева, Кацярына Алейнікава, Ігар Сігоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Вольга Няфёдава,Зоя Белахвосцік, Мікалай Кучыц, Віктар Манаеў, Наталля Качаткова, Тамара Міронава, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй, Марыя Захарэвіч, Тамара Нікалаева-Апіёк, Уладзімір Рагаўцоў, Марына Гардзіёнак, Кацярына Яворская, Дзмітрый Тумас, Зінаіда Зубкова і інш.

Цена: 
27р.00к., 25р.00к., 20р.00к., 15р.00к.
ГАСТРОЛI