Таямнiца старой ратушы

Таямніца старой ратушы

Краткое описание: 

гарадское фэнтэзі ў 1-й дзеі (12+)
Cяргей Кавалёў, рэжысёр – Уладзімір Пятровіч

Полное описание: 

Жанр фэнтэзі – ці не самы папулярны сёння. Эпічныя палотны Джона Толкіна, чароўны свет Джоан Роўлінг, кактэйль з палітычных і любоўных інтрыг у “Гульні тронаў” Джорджа Марціна авалодалі сэрцамі мільёнаў. Чаму? Мабыць таму, што ва ўсе эпохі і ў любой краіне (нават калі яны прыдуманыя) не змяняецца самае галоўнае – чалавек і яго сутнасць, жаданні, памкненні, страхі. Зло застаецца злом – увасобленае ў вобразе Саўрона, Волан-дэ-Морта ці Караля ночы…
Гісторыя, якую стварылі беларускі драматург Сяргей Кавалёў і рэжысёр Уладзімір Пятровіч, такая ж адвечная. Каханне і помста, сяброўства і здрада, барацьба за ўладу і прага свабоды… Дабро змагаецца са злом, і вынік гэтага супрацьстаяння непрадказальны. Казка для падлеткаў? А мо рэальнасць?
Перад намі паўстае сераднявечны горад з сімвалам самакіравання – ратушай –– і яго жыхары: войт, лаўнік, карчмарка, залаташвейка, кат і іншыя экзатычныя персанажы. Але горад належыць зусім не ім – ён захоплены цёмнымі прывідамі-пачварамі, і каб перамагчы іх, гараджанам трэба аб’яднацца.
Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сераднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія – чорная і белая… Запрашаем у Магілёўскі драматычны тэатр усіх, хто марыць акунуцца ў чароўны свет фэнтэзі! Разгадайма таямніцу старой ратушы і пераможам цемру разам!

Рэжысёр-пастаноўшчык, музычнае афармленне – Уладзімір Пятровіч
Кансультант па пластыцы – Настасся Лапцінская
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Асістэнт рэжысёра – Вольга Махунова

Ролі выконваюць:
Войт Гервасі – Данііл Самкнулаў
Лаўнік Хама Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец, Народны артыст Беларусі Рыгор Белацаркоўскі
Магдалена, залаташвейка, прыёмная дачка Гервасія – Вераніка Баранава
Юрасік, сын лаўніка Хамы – Аляксандр Куляшоў
Пётра, вучань Майстра – Чэслаў Вількін
Эстэрка, карчмарка – Ірына Дунчанка, Вольга Ліфпуц
Серафіма, гарадская вар’ятка – Галіна Лабанок, Яўгенія Белацаркоўская
Кацярынка, гарадскі кат – Настасся Іваненка
Жалезны вартаўнік – Аляксей Цыбін
Усходні Жаніх – Вадзім Арціменя
Заходні Жаніх – Мікалай Раманоўскі, Максім Чарнюк
Гараджане, Пачвары-прывіды – Павел Зароўскі, Андрэй Корзан, Аляксандр Мацюшка, Вольга Ліфпуц, Максім Чарнюк, Іван Трус, Кацярына Кондалева

Прэм’ера – 15 мая 2018


Публикации:

Тайны старой ратуши. К своему 130-летию могилевский театр сделал себе и зрителям фэнтезийный подарок
Валентин Пепеляев, НАРОДНАЯ ГАЗЕТА / 18.05.2018

“Брацтва ратушы” ў стымпанкаўскіх дэкарацыях
Вольга Семчанка, газета «Культура» / 26.05.2018

«Беларускамоўны спэктакль цяжэй прадаць». Рэжысэр з Магілёва Ўладзімер Пятровіч пра лёс беларускіх пастановак
Радыё Свабода / 23.04.2018

День рождения драмтеатра начался с премьеры первого городского фэнтези
Анастасия Гузовская, mycity.by / 16.05.2018

Магілёўскі абласны тэатр падарыў гледачу беларускамоўную прэм'еру
Нэлі Зігуля, газета “Звязда” / 26.04.2018

Фоторепортажи:

Премьера спектакля «Таямніца старой ратушы» в Могилевском областном драмтеатре
Сайт Могилёвского облисполкома / 15.05.2018

Премьеру спектакля-фэнтези «Таямніца старой ратушы» представил Могилевский драмтеатр. Фото
Мариам Табагари, mogilevnews.by / 15.05.18

Премьера первого городского фэнтези «Таямніца старой ратушы»
mycity.by / 16.05.2018

Сюжеты на ТВ

«Таямніца старой Ратушы» - городское фэнтези на сцене Могилевского драмтеатра (видео)
БЕЛАРУСЬ 4. Могилев, ТРК «Могилев» / 4.05.2018

О работе над постановкой «Таямніца старой ратушы» - в телепередаче «Встретимся у Звездочета»
Телеканал БЕЛАРУСЬ 4| Могилев, 10. 05. 2018 ( с 22 минуты 40 секунды видео)

Позвольте рассказать: драматург Сергей Ковалёв (видео)
Телеканал БЕЛАРУСЬ 4| Могилев, 12.07.2018

Прэм’ера спектакля “Таямніца старой ратушы” – у перадачы КУЛЬТУРА НА "БЕЛСАЦЕ"
БЕЛСАТ / 14.05.2018

Фота Дзяніса Васількова

Цена: 
4р.00к., 2р.50к.