Жоуты пясочак

Жоўты пясочак

Краткое описание: 

плач для шасці галасоў у 1-й дзеі (16+)
Паводле апавядання Васіля Быкава
Рэжысёр-пастаноўшчык – Каміля Хусаінава
Мастак-пастаноўшчык – Ганна Палякова

Полное описание: 

Васіль Быкаў збольшага вядомы нам як аўтар франтавой прозы, але пісаў ён і пра жахі калектывізацыі, раскулачвання, сталінскіх рэпрэсій. Гэтым тэмам прысвечана апавяданне “Жоўты пясочак”, да якога звярнулася маладая рэжысёрка Каміля Хусаінава, студэнтка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург). Разам з артыстамі Магілёўскага драматычнага тэатра яна стварыла эскіз спектакля ў рамках Майстэрні маладой рэжысуры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.art.кантакт”. Праца атрымала працяг у выглядзе паўнавартаснага спектакля на малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра.
Дзея адбываецца ў Беларусі ў 30-я гады, у разгар рэпрэсій. Героі – вельмі розныя людзі: партыец-бальшавік з рабочых, селянін, паэт, крымінальнік, былы белагрвардзеец, чэкіст. Іх вязуць на машыне ад турмы НКУС у хваёвы лясочак, каб там растраляць. Ці пашчасціць смяротнікам уратавацца, ці будуць яны супраціўляцца сістэме або пакорліва пойдуць на ўбой?
Трагедыя, расказаная Васілём Быкавым, – прыклад з тысяч, мільёнаў падобных крывавых гісторый. Што стала іх прычынай, як выправіць памылкі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы? Нехта запытаецца: навошта варушыць старое? Усё проста: каб “людзьмі звацца”.

Ролі выконваюць:
Тав. Сурвiла – лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Іван Трус
Тав. Косьцiкаў – Андрэй Корзан
Аўтух – Максім Чарнюк
Гром – Павел Зароўскі
Шастак – Аляксандр Куляшоў
Зайкоўскi – Чэслаў Вількін
Валяр’янаў – Данііл Самкнулаў
Дзяўчаты – Ірына Дунчанка, Настасся Іваненка, Юлія Ладзік

Прэм’ера – 14 верасня 2018 г.
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін


Публикации:

Відэа

“Желтый песочек” на малой сцене
Телеканал "БЕЛАРУСЬ 4| Могилев" (ТРК "Могилев") / 07.09.2018.

Премьера спектакля «Жоўты пясочак»
Программа «Днями». БЕЛАРУСЬ 4. Могилев, ТРК «Могилев» / 14.09.2018

Фрагменты спектакля «Жоўты пясочак»
Блог и подкаст Дениса Василькова / 14.09.2018

Фота

Премьерой спектакля «Жоўты пясочак» открылся новый театральный сезон в Могилеве. Фото
Мариам Табагари, mogilevnews.by/ 14.09.2018

Премьера спектакля «Жоўты пясочак»
Анастасия Гузовская, mycity.by/ 12.09.2018.

Плач для шасці галасоў у 1 дзеі «Жоўты пясочак»
Блог и подкаст Дениса Василькова vasilkou.com / 14.09.2018

Водгукі і рэцэнзіі

Старые раны глазами молодых: «Жоўты пясочак» и новый театральный сезон в Могилеве
Юлия Костенко, vMogileve.by

Жахлівы і жудасны “Жоўты пясочак” на тэатральнай сцэне
Алесь Сабалеўскі. “Магілёўскі рэгіён”/ 16.09.2018

Водгулле Курапатаў: у Магілёве паставілі спектакль паводле «Жоўтага пясочка» Быкава
Таццяна Барысік, “Наша Ніва” / 16.09.2018

Інтэрв'ю

Магілёўскі тэатар паставіў Быкава. Рэжысэрка: «Хачу зразумець, як працуе масавае замбаваньне»
Радыё Свабода/ 13.09.2018

Откровения молодого режиссера: «Мы идем с вопросом к зрителю»
Ксения Труш, vMogileve.by / 11.09.2018

Так быть не должно! Разговор с режиссером спектакля «Жоўты пясочак» Камилей Хусаиновой
Елена Максимова, masheka.by / сентябрь 2018 г.


Фота Дзяніса Васількова і Юліі Пеплер
Цена: 
7р.50к., 6р.50к.
Малая сцена
ПРЭМ'ЕРА