У Магілёве 9 год таму ставілі «Кар’ер» Васіля Быкава

Спектакль «Жоўты пясочак» – гэта трэцяя пастаноўка паводле твораў Васіля Быкава ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

У 1972 годзе выйшаў спектакль «Сотнікаў». У якасці рэжысёра выступіў Ю.С.Собалеў, мастака-пастаноўшчыка – М.М.Волахаў. Спекатакль быў паказаны 14 разоў.

У 2009 годзе рэжысёр Віктар Куржалаў паставіў баладу «... и Вера» паводле рамана «Кар’ер», спектакль быў паказаны 17 разоў і зараз не ідзе.

Узгадвае актрыса Ірына Лысенка, выканаўца ролі Веры - галоўнай у спектаклі:
– Рэпетыцыі былі складаныя, цікавыя і захапляльныя. Шмат спрабавалі, шукалі, выбудоўвалі... Іграць было адно задавальненне! Было ўтульна, камфортна і цёпла. Нягледзячы на тое, што тэма жудасная. Спектакль «... и Вера» стаўся для мяне прарочым. У мяне быў тэкст пра тое, што мая гераіня зацяжарыла. І са мной здарылася тое ж самае – праз пару дзён пасля прэм’еры я даведалася, што чакаю дзіця! Я вельмі ўдзячная рэжысёру Віктару Пятровічу Куржалаву за пастаноўку. І шчаслівая, што прыняла ўдзел у гэтым спектаклі!

Прэм’ера адбылася 22 кастрычніка 2009 года. З’яўленне пастаноўкі адбылося на фоне 65-годдзя Перамогі і вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі. Але стваральнікі гэтага спектакля, прысвечанага тэме вайны, у першую чаргу імкнуліся не адзначыць юбілейную дату, а адлюстраваць чалавечую душу і сапраўдныя каштоўнасці, узняць праблему маральнага выбару чалавека. У спектаклі былі занятыя акцёры розных пакаленняў: заслужаная артыстка Беларусі Зоя Бурцава, заслужаная артыстка Башкартастана Святлана Кліменка, заслужаны артыст Расіі Аляксандр Палкін, Васіль Галец, Канстанцін Печнікаў, Галіна Угначова, Ірына Лысенка, Дзмітрый Дудкевіч, Данііл Самкнулаў, Антон Кудрэвіч, Аляксандр Мацюшка, Мікалай Раманоўскі, Аляксандр Куляшоў, Аляксей Цыбін.

З тагачаснай публікацыі сайта naviny.by:
«По словам Виктора Куржалова, ставить на сцене классика современной белорусской литературы мировой величины всегда непросто, тем более быть первопроходцем. «В своей постановке мы постарались сохранить суть и дух произведения Быкова и напомнить, что не только на войне, но и в мирной жизни общечеловеческие ценности выше всего, что благодаря им продолжается жизнь на этой планете, а в нас живет вера в Человека», — пояснил режиссер».

Фота: сцэна са спектакля «... и Вера» (архіў тэатра)

... и Вера