Што доб­ра, а што так са­бе... XII Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фо­рум «М.арт-кан­такт»

Шчы­ль­ная і на­сы­ча­ная пра­гра­ма ча­ка­ла сё­ле­та гле­да­чоў: двац­цаць два спек­так­лі двац­ца­ці тэ­атраў з дзе­ся­ці кра­ін, ся­род якіх Арме­нія, Гру­зія, Рас­ія, Поль­шча, Літ­ва, Аўстрыя, ЗША… У па­ста­ноў­ках вя­лі рэй тэ­мы за­ня­па­ду муж­чын­ска­га па­чат­ку, рас­кі­дан­не ча­су і пра­сто­ры («по­вя­зі ча­соў»), ча­ла­ве­чая раз­губ­ле­насць пе­рад ка­тас­тро­фа­мі..

Упер­шы­ню ў фо­ру­ме ўдзе­ль­ні­ча­лі ўсе тэ­атры Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці — аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны, аб­лас­ны тэ­атр ля­лек, а так­са­ма тэ­атр дра­мы і ка­ме­дыі імя Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча (Баб­руйск) з іра­ніч­ным спек­так­лем Але­ны Сі­лу­ці­най «Лон­дан» па п’есе Мак­сі­ма Да­сь­ко. Та­кая актыў­ная ро­ля мясц­овых тэ­атраў у агу­ль­ным фес­ты­ва­ль­ным пра­цэ­се мо­жа то­ль­кі ра­да­ваць! І ды­рэк­тар фо­ру­му і Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра Андрэй Но­ві­каў ра­ду­ецца: во­сем­дзе­сят ад­сот­каў квіт­коў на фо­рум­ныя па­ста­ноў­кі раз­абра­лі яшчэ ўзім­ку, як то­ль­кі аб­вяс­ці­лі про­даж, хоць каш­ту­юць яны зу­сім не тан­на — на іншыя спек­так­лі ца­на пад­ыма­ла­ся да 30-35 руб­лёў. Пры гэ­тым ды­рэк­цыя фэс­ту ста­ран­на вы­трым­лі­вае аб­веш­ча­ную кан­цэп­цыю: у афі­шы шмат ма­ла­дых ка­лек­ты­ваў, рэ­жы­сё­раў, артыс­таў. Кі­раў­ніц­тва імкнец­ца да та­го, каб Ма­гі­лёў зра­біў­ся цэн­трам пры­цяг­нен­ня ма­ла­дых твор­чых сіл — і жур­на­ліс­таў, і мас­та­коў, і фа­тог­ра­фаў. Вя­до­ма, фес­ты­ва­ль­ная афі­ша што­год скла­да­ецца па-роз­на­му. Сё­ле­та на па­ло­ву — з кла­січ­ных тво­раў. Бе­ла­рус­кія май­стры ў асноў­ным бя­руц­ца за су­час­ныя п’есы. Прад­стаў­ле­ны і па­ста­ноў­кі вя­лі­кай фор­мы — з ураж­лі­вай плас­ты­кай і му­зы­кай, та­кія як «Хал­ста­мер. Гіс­то­рыя ка­ня» Тбі­ліс­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га рус­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Аляк­сан­дра Гры­ба­еда­ва, і зу­сім ка­мер­ныя — як «Са­ша, вы­кі­ні смец­це» Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра, «Сі­няя-сі­няя» Ма­гі­лёў­ска­га тэ­атра ля­лек. На ад­крыц­ці па-доб­ра­му здзі­віў Рас­ійскі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр дра­мы імя Фё­да­ра Вол­ка­ва з Ярас­лаў­ля — спек­так­лем «Ме­сяц у вёс­цы». Рэ­жы­сёр Яўген Мар­чэ­лі па­зба­віў п’есу Іва­на Тур­ге­не­ва ўся­го ра­ман­тыч­на­га флё­ру: аб­вас­трыў ста­сун­кі ге­ро­яў, зра­біў іх бо­льш «пу­ка­ты­мі», аб’ёмны­мі, да­даў гра­тэс­ку. У ней­кі мо­мант зда­ло­ся, што эстрад­ная экс­цэн­тры­ка амаль пе­ра­маг­ла сут­насць дзея­ння, але ў дру­гім акце па­ста­ноў­ка не­ча­ка­на сяг­ну­ла да вяр­шынь вы­со­кай дра­мы — пе­рад­усім дзя­ку­ючы та­ле­на­ві­тым актры­сам Анас­та­сіі Свят­ло­вай і Ма­рыі Па­лу­мо­гі­най. Да­рэ­чы, сё­ле­та Яўген Мар­чэ­лі быў зноў на­мі­на­ва­ны на «За­ла­тую мас­ку» за па­ста­ноў­ку па­вод­ле Анто­на Чэ­ха­ва «Чай­ка. Эскіз».

Ад­ра­зу два спек­так­лі па­ка­за­лі вуч­ні рэ­жы­сёр­скай ла­ба­ра­то­рыі мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Дзяр­жаў­на­га тэ­атра імя Яўге­на Вах­тан­га­ва Ры­ма­са Ту­мі­на­са — «Пры за­чы­не­ных дзвя­рах» Жа­на-Поля Сар­тра і «Ка­роль па­мі­рае» Эжэ­на Ія­нэс­ка. Ма­ла­дыя акцё­ры лёг­ка і ўпэў­не­на аб­жы­лі скла­да­ную пра­сто­ру тэ­атра аб­сур­ду, а ў рэ­жы­сёр­скім вы­ра­шэн­ні ад­чу­ваў­ся пэў­ны ўплыў і са­мо­га Ту­мі­на­са, схі­ль­на­га ад­шук­ваць смеш­нае ў жур­бот­ным і на­адва­рот. «Ка­роль…» упэў­не­на і эфек­тна аб­ыхо­дзіў­ся з па­ра­док­са­мі дра­ма­тур­га і за­ха­піў гле­да­чоў.

Га­лоў­ны рэ­жы­сёр Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек Ігар Ка­за­коў пра­па­на­ваў мо­нас­пек­такль «Сi­няя-сi­няя» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Вы­ка­наў­ца — лаў­рэ­ат На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, акцёр Мі­ка­лай Сце­шыц. Жанр ры­зы­коў­ны — га­лю­цы­на­цыя. У не­вя­лі­кай за­ле ма­лой сцэ­ны тэ­атра Ка­за­ко­ву ўда­ло­ся ства­рыць свой улас­ны свет — вы­на­ход­лі­вы і кра­на­ль­ны. Мі­ка­лай Сце­шыц, яко­га мы ба­чы­лі пе­ра­важ­на ў экс­цэн­трыч­ных ро­лях, ува­со­біў да­лі­кат­ны і на­ват лі­рыч­ны воб­раз. Ігар Ка­за­коў зва­жае на тое, што апа­вя­дан­не Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча бо­льш рэ­аліс­тыч­нае: «Не ве­даю, — ка­жа па­ста­ноў­шчык, —што з’яўля­ецца зы­ход­ным пун­ктам... Ця­пер ад­бы­ва­ецца ве­лі­зар­ны міг­ра­цый­ны пра­цэс. Ка­лі міг­руе адзін ча­ла­век — гэ­та ста­тыс­ты­ка. А які маш­таб са­мо­ты і тра­ге­дыі, ка­лі ча­ла­век кі­дае ўсё і ку­ды­сь­ці едзе? З які­мі аб­ста­ві­на­мі ён па­кі­дае род­ныя мясц­іны? Вось мне ці­ка­ва гэ­та да­сле­да­ваць, зра­зу­мець, як гэ­та — кі­нуць усё?»

Па­ста­ноў­кі Іга­ра Ка­за­ко­ва («Гам­лет», «На дне») за­звы­чай ве­ль­мі гус­та на­ся­ля­лі пер­са­на­жы, а «Сi­няя-сi­няя» — мо­нас­пек­такль. Ка­лі рэ­жы­сёр па­чы­наў над ім пра­ца­ваць, пла­на­ваў­ся іншы жанр, але хут­ка зра­бі­ла­ся зра­зу­ме­лым, што та­кую гіс­то­рыю мож­на да­ход­лі­ва апа­вес­ці то­ль­кі ў ка­мер­най пра­сто­ры. Во­ка ў во­ка. Тэ­ма зра­бі­ла­ся спа­вя­да­ль­най для Ка­рат­ке­ві­ча, а по­тым і для Іга­ра Ка­за­ко­ва.

Тэ­атр юных гле­да­чоў імя Аляк­сан­дра Бран­ца­ва з Санкт-Пе­цяр­бур­га здзі­віў сур’ёзным і ўзва­жа­ным трак­та­ван­нем зна­ка­мі­тай псі­ха­ла­гіч­най дра­мы «Да­ра­гая Але­на Сяр­ге­еўна» Люд­мі­лы Раз­умоў­скай пра тра­гіч­нае ма­ра­ль­нае су­пра­цьс­та­янне вуч­няў і на­стаў­ні­цы. Спек­такль вы­ка­на­ны да­клад­на, па­важ­на, з ве­ль­мі змяс­тоў­ным акцёр­скім існа­ван­нем.

Дзе­сяць га­доў за­пар на фо­ру­ме пра­ца­ва­ла пра­фе­сій­нае жу­ры, што вы­зна­ча­ла пе­ра­мож­цаў у не­ка­ль­кіх на­мі­на­цы­ях, у тым лі­ку і «Леп­шы спек­такль». Так, у 2014 го­дзе га­лоў­ны прыз атры­ма­ла па­ста­ноў­ка «Міс­трас» Дзяр­жаў­на­га Ві­ль­нюс­ка­га ма­ло­га тэ­атра.

У 2015-м пе­ра­мож­цаў на­зы­ва­ла то­ль­кі ма­ла­дзёж­нае жу­ры. Яно ад­да­ло пе­ра­мо­гу спек­так­лю «Ад­ной­чы мы ўсе бу­дзем шчас­лі­выя» Цэн­тра імя Усе­ва­ла­да Ме­ерхо­ль­да. На­ступ­ныя два га­ды пе­ра­мож­цаў на фо­ру­ме не аб­вяш­ча­лі.

— У кож­на­га пад­ыхо­ду да арга­ні­за­цыі фэс­ту ёсць свае ста­ноў­чыя і ад­моў­ныя ба­кі, — мяр­куе вя­до­мы дра­ма­тург і лі­та­ра­ту­раз­на­вец Сяр­гей Ка­ва­лёў. — Ка­лі ма­ецца жу­ры, ма­ецца і інтры­га. Спек­так­лі па­каз­ва­юцца, ацэ­нь­ва­юцца, але ча­сам вы­ні­кі пад­во­дзяць не то­ль­кі па эстэ­тыч­ных кры­тэ­рах. Умеш­ва­юцца аса­біс­ты густ, сім­па­тыі і анты­па­тыі, і гэ­та псуе ўра­жан­не. Ча­сам дум­ка жу­ры раз­ыхо­дзіц­ца з дум­кай гле­да­чоў. Ка­лі­сь­ці на фес­ты­ва­лі бы­ло і ма­ла­дзёж­нае, і пра­фе­сій­нае жу­ры. Гэ­та бы­ло ці­ка­ва.

Пра тое, што фо­рум мо­жа вяр­нуць кон­кур­сны пад­ыход, пад за­сло­ну аб­вяс­ціў яго­ны ды­рэк­тар Андрэй Но­ві­каў:

— Я раз­умею, у пры­сут­нас­ці кон­кур­су на фес­ты­ва­лі ёсць ра­цы­я­наль­­нае зер­не — у пер­шую чар­гу гэ­та сты­мул для акцё­раў і рэ­жы­сё­раў. Ад­нак перш чым пры­маць кан­чат­ко­вае ра­шэн­не па кон­кур­се, не­абход­на прад­умаць усе дэ­та­лі, уліч­ва­ючы асаб­лі­вас­ці на­ша­га фес­ты­ва­лю. Га­лоў­ная з іх у тым, што гэ­та пля­цоў­ка экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра, і па­ста­ноў­кі, прад­стаў­ле­ныя на ёй, час­та ве­ль­мі скла­да­на ацэ­нь­ваць. Маг­чы­ма, бу­дзе асноў­ная кон­кур­сная пра­гра­ма, якую да­поў­няць па­за­кон­кур­сныя спек­так­лі.

Што доб­ра, а што так са­бе ў пра­гра­ме, гэ­тым раз­ам вы­ра­ша­лі са­мі гле­да­чы, і ні­якія тэ­атра­ль­ныя аўта­ры­тэ­ты не ўплы­ва­лі на тое, як успры­маць спек­так­лі, ніх­то «не на­вяр­таў у сваю ве­ру»... Леп­шым спек­так­лем яны на­зва­лі гу­ма­рыс­тыч­ную му­зыч­ную па­ста­ноў­ку з Ерэ­ва­на «Ка­лі б я быў Па­пам» Айка Пет­ра­ся­на.

Ві­таль Дзвін­скі
часопіс "Мастацтва". № 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г