Звяр­нуц­ца і вяр­нуц­ца да ся­бе. Між­на­род­ны тэатральны фо­рум «М.арт.кан­такт». Артыкул Андрэя Масквіна (часопіс «Мастацтва»).

Сё­лет­ні, адзі­нац­ца­ты па лі­ку маладзёжны фо­рум «М.арт.кан­такт» быў ве­ль­мі яркім, ад­мет­ным і на­ват вы­клі­каў спрэч­кі, у якіх, між іншым, пра­гу­ча­ла: най­важ­на, што пе­рад­усім тэ­атр збі­рае сваю пра­гра­му для жы­ха­роў Ма­гі­лё­ва, пад­ы­ма­ючы ўлас­ны і га­рад­скі прэс­тыж.

Што здзі­ві­ла? Ра­шэн­не ад­мо­віц­ца ад жу­ры: свят­ка­ваць дык свят­ка­ваць! Але за шмат га­доў з’я­ві­ла­ся па­трэ­ба ў адзна­ках (уз­на­га­ро­дах) — гле­да­чам яны да­ва­лі на­го­ду спра­чац­ца, удзе­ль­ні­кам — га­на­рыц­ца. Я пе­ра­ка­на­ны, што ацэ­нь­ваць спек­так­лі трэ­ба. То­ль­кі на мо­ла­дзе­вым фо­ру­ме гэ­та му­сяць ра­біць ма­ла­дыя — кры­ты­кі, рэ­жы­сё­ры і дра­ма­тур­гі. Па-дру­гое, у сё­лет­няй пра­гра­ме па­ста­ноў­кі на­кла­да­лі­ся ад­на на ад­ну. Не вы­па­ла па­гля­дзець «Лы­сую спя­вач­ку» Эжэ­на Ія­нес­ку тэ­атра з Кі­шы­нё­ва, яко­му дра­ма­тург аса­біс­та даў зго­ду га­на­ра­вац­ца яго­ным імем. З 1991 го­да ка­лек­тыў па­спя­хо­ва па­пу­ля­ры­зуе твор­часць пі­сь­мен­ні­ка ва ўсім све­це, а яшчэ ла­дзіць фэст, так­са­ма на­зва­ны імем дра­ма­тур­га. У бе­ла­рус­кай пра­гра­ме да­вя­ло­ся пра­пус­ціць «Ілю­зіі» Іва­на Вы­ры­па­ева, але ж ко­ль­кі га­доў та­му сам ра­іў Тац­ця­не Тра­яно­віч звяр­нуц­ца да гэ­тай п’е­сы...

Што рас­ча­ра­ва­ла? Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр: яго­ны рэ­жы­сёр Саў­люс Вар­нас, які за­звы­чай вы­лу­ча­ецца без­да­кор­ным гус­там, не асвой­таў­ся з най­скла­да­ней­шым ме­ха­ніз­мам п’е­сы «У ма­ле­нь­кай ся­дзі­бе» кла­сі­ка поль­ска­га аван­гар­ду Ста­ніс­ла­ва Віт­ке­ві­ча — і на сцэ­не за­па­на­ва­ла па­бы­то­вая псі­ха­ла­гіч­ная дра­ма. Дру­гое рас­ча­ра­ван­не — спек­такль «Мроі ка­хан­ня, ці Жа­ні­ць­ба Ба­ль­за­мі­на­ва» Ры­го­ра Каз­ло­ва (Тэ­атр «Май­стэр­ня», Санкт-Пе­цяр­бург). Па­ста­ноў­цы шэсць га­доў, але цяж­ка бы­ло ад­кас­нуц­ца ад мер­ка­ван­ня, што яна — сту­дэн­цкая і ў пэў­най сту­пе­ні дру­гас­ная па­сля ўва­саб­лен­няў Пят­ра Фа­мен­кі аль­бо Сяр­гея Жа­на­ва­ча. Хі­ба Мак­сім Сту­дзя­ноў­скі (Ба­ль­за­мі­наў) прад­эман­стра­ваў ста­лае май­стэр­ства.

Што ўра­зі­ла, уз­ру­шы­ла, ска­ла­ну­ла? ...У па­ста­ноў­цы Ана­то­ля Ле­ду­хоў­ска­га «Ва­са» «Ве­да­гонь-тэ­атра» з Мас­квы (пер­шая рэ­дак­цыя п’е­сы Мак­сі­ма Гор­ка­га «Ва­са Жа­ляз­но­ва» 1906 го­да) ся­м’ю зніш­чае, як ні па­ра­дак­са­ль­на, ма­ці (ад­мет­ная ро­ля На­тал­лі Ці­мо­ні­най). Яна вы­га­да­ва­ла дзя­цей, улад­ка­ва­ла, як маг­ла, іх жыц­цё, але па­мі­рае муж, вы­ра­ша­ецца лёс спад­чы­ны — і ма­ці пра­гне па­кі­нуць гро­шы са­бе. Яна кан­тра­люе ўсіх і ўсё, га­то­вая ка­раць і ніш­чыць. У до­ме пан­уюць ня­на­вісць і кры­ва­душ­насць. Ма­ці ба­яцца, але... лю­бяць.

Не­йкім дзіў­ным чы­нам жах та­го, што ад­бы­ва­ецца, пра­ці­нае мя­не як гле­да­ча і не ад­пус­кае да апош­няй падзеі — за­бой­ства ма­ці. Яго мож­на прад­ка­заць, то­ль­кі не­зра­зу­ме­ла, хто і ка­лі яго здзей­сніць... Мі­лая і спа­кой­ная Ган­на (ураз­лі­вая ра­бо­та Юліі Баг­да­но­віч)! У пер­шым акце яна, пан­азі­раў­шы за ся­мей­ні­ка­мі, ня­він­на пра­маў­ляе: «Дрэн­на ўсе жы­вуць. Чым жа гэ­та скон­чыц­ца?» І са­ма кла­дзе крэс ся­мей­ным міт­рэн­гам.

Дра­му ся­мей­на­га рос­кі­ду пад­трым­лі­вае сцэ­наг­ра­фія Свят­ла­ны Архі­па­вай, свят­ло, гук (асаб­лі­ва му­зыч­ныя па­ўзы з джа­за­вай кам­па­зі­цы­яй), да­клад­ная па­бу­до­ва мі­зан­сцэн. Кож­ны жэст, по­зірк, ра­курс вы­тан­ча­на-кі­не­ма­таг­ра­фіч­ныя. Моц­на ўраж­вае эфект «пе­ра­бо­яў з элек­трыч­нас­цю» — ка­лі свя­ці­ль­ня до­му Жа­ляз­но­вых па­чы­нае мір­гаць, прад­каз­ва­ючы вы­ра­ша­ль­ны ўдар па ўсіх пер­са­на­жах... Я б на­зваў «Ва­су» леп­шым спек­так­лем фо­ру­му.

Пер­са­на­жаў кла­січ­най п’е­сы Мак­сі­ма Гор­ка­га «На дне» рэ­жы­сёр Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек Ігар Ка­за­коў прад­ста­віў мас­ка­ва­ны­мі чар­вя­ка­мі са скле­па не­йка­га не­зра­зу­ме­ла­га збу­да­ван­ня (не­паў­тор­ная сцэ­наг­ра­фія Тац­ця­ны Не­рсі­сян). Час ад ча­су яны выпаў­за­юць вон­кі, дзе­ляц­ца сва­імі крыў­да­мі на свет і дэ­ман­стру­юць па­ку­ты. І та­ды за­ўваж­на, што за мас­кай (а кож­ная ад­бі­вае ней­кую ад­моў­ную ча­ла­ве­чую ры­су — за­йздрасць, ня­на­вісць, злосць і г.д.) ха­ва­ецца ча­ла­век, а мас­ка з ім су­існуе і на­ват су­пер­ні­чае. Ча­сам пе­ра­ма­гае ча­ла­век, і та­ды мас­ка за­знае ўлас­на­га жыц­ця аль­бо зу­сім ад­хі­ля­ецца/скі­да­ецца, а ча­ла­век як бы вяр­та­ецца да са­мо­га ся­бе. Ад­нак гля­дзець на яго, існа­га, так­са­ма пры­кра — ці ён шу­кае бой­кі, ці гу­ляе ў кар­ты, ці п’е га­рэл­ку. Вы­зва­лен­не ня­доў­гае: мас­ка за­клі­кае ча­ла­ве­ка да ся­бе і зму­шае змя­ніць аб­ліч­ча. Та­кім чы­нам, са­мым вя­лі­кім во­ра­гам ча­ла­ве­ка з’яў­ля­ецца ён сам. Ве­ль­мі акту­аль­нае на­зі­ран­не. Ці гі­бець яму веч­на якім-не­будзь чар­вя­ком? Бяс­спрэч­на, Ігар Ка­за­коў мог бы на­звац­ца леп­шым ма­ла­дым рэ­жы­сё­рам фо­ру­ма.

У «Бра­ка­ва­ных лю­дзях» Ва­сі­ля Сі­га­ра­ва (п’е­са «Гу­пеш­ка») тэ­атра «За­ла­тыя Ва­ро­ты» з Кі­ева — мі­ні­ма­ліс­тыч­ная сцэ­наг­ра­фія, до­сыць про­стыя па­ста­но­вач­ныя пры­ёмы і тры акцё­ры, а рэ­жы­сёр Стас Жыр­коў раз­ва­жае пра тое, ці ма­ем мы пра­ва на жыц­цё бліз­кіх лю­дзей. Ма­ні­пу­ля­ваць, кі­ра­ваць, лез­ці? У цэн­тры гіс­то­рыі — лёс Та­ма­ры (яе сыг­ра­ла Іры­на Тка­чэн­ка, па-мой­му, леп­шая ма­ла­дая артыс­тка фо­ру­му), вяс­ко­вай дзяў­чы­ны, якая пе­ра­бра­ла­ся ў го­рад. Але муж Ле­анід на­це­шыў­ся Та­ма­рай і... па­пра­сіў пры­яце­ля Па­шу яе спа­ку­сіць — каб мець на­го­ду па­збыц­ца. Ды ўсё па­йшло не па пла­не...

Для ўсіх трох Стас Жыр­коў вы­най­шаў не­звы­чай­ную плас­тыч­ную мо­ву, якая ма­цуе ўра­жан­не па­ста­яннай імпра­ві­за­цыі ў смеш­ным і га­рэз­лі­вым, але пра­ніз­лі­вым апо­ве­дзе пра ча­ла­ве­чую без­аба­рон­насць. Ці­ка­вая зна­ход­ка: пер­са­на­жы пе­ра­маў­ля­юцца на сур­жы­ку — не ў ста­не вы­ву­чыць ні ўкра­інскую, ні рус­кую мо­ву. Яны ўсё яшчэ ў ста­дыі фар­ма­ван­ня, ка­лі не ска­заць — га­да­ван­ня...

Пад­обную тэ­му з да­па­мо­гай тан­ца кра­нае Крыс Хе­рынг у спек­так­лі «За­сты­лы смех» тэ­атра «Ба­лет Мас­ква»: з ма­ла­дос­ці ча­ла­век схі­ля­ецца да шмат­лі­кіх спа­ку­саў і па­зней пад­па­рад­ку­ецца ім аўта­ма­тыч­на. Су­ты­ка­ецца з іншым ча­ла­ве­кам і на­ват не імкнец­ца яго зра­зу­мець, за­тое лю­бым кош­там вы­ма­гае пад­па­рад­ка­ван­ня — да зду­шэн­ня, збіц­ця і за­гу­бы. У за­ган­нае ко­ла ўкруч­ва­юцца но­выя жыц­ці... Ці мож­на па­клас­ці гэ­та­му крэс? Кож­ны вы­ра­шае сам.

Трох удзе­ль­ніц «Інтэр­в’ю з ве­дзь­ма­мі» Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра ля­лек вы­веў на сцэ­ну рэ­жы­сёр Яўген Кар­няг, пры­му­сіў­шы дзя­ліц­ца з пуб­лі­кай пра­ява­мі свай­го жыц­ця, а так­са­ма ба­ча­ным, чы­та­ным і па­чу­тым. Рэ­аль­ныя і пры­ду­ма­ныя гіс­то­рыі ў вы­ка­нан­ні Свят­ла­ны Ані­кей, На­тал­лі Кот-Ку­зь­мы і Свят­ла­ны Ці­мо­хі­най по­ўныя свед­чан­няў гвал­ту, смер­ці, здра­ды, пра­гі по­мсты. У не­йкі мо­мант чап­ля­ешся за дум­ку, што гэ­та ўсё-ткі тэ­атр, але ляг­чэй не ста­но­віц­ца. Ве­лі­зар­ную ро­лю ў гэ­тым спек­так­лі ад­ыгры­вае му­зы­ка кам­па­зі­та­ра Мі­кі­ты Злот­ні­ка (ві­да­воч­на леп­шае му­зыч­нае афар­млен­не фо­рум­нае па­ста­ноў­кі): кож­ная тэ­ма па-май­стэр­ску ўзмац­няе эфект, за­кла­дзе­ны рэ­жы­сё­рам.

Асаб­лі­ва вы­зна­чыў­ся спек­такль «Жыц­цё за ца­ра» Тэ­атра дзі Ка­пуа з Санкт-Пе­цяр­бур­га. Аўтар­ка ідэі — актры­са Іло­на Мар­ка­ра­ва. Яна звяр­ну­ла­ся да да­ку­мен­та­ль­ных кры­ніц (свед­чан­няў, до­пі­саў, успа­мі­наў) і раз­ам з рэ­жы­сё­рам Джу­лі­янам дзі Ка­пуа ства­ры­ла апо­вед пра на­ра­да­во­ль­цаў — лю­дзей, не­абы­яка­вых да лё­су айчы­ны. Сум­лен­ні­кі ўблы­та­лі­ся ў тэ­рор, іх па­ка­ра­лі і стра­ці­лі, пад­трым­кі ды раз­умен­ня яны не пры­ча­ка­лі: цэ­лае па­ка­лен­не, для яко­га не знай­шло­ся пры­стой­на­га за­нят­ку па сі­лах і роз­уме!

Мне зда­ло­ся, што ўмо­вай, якая вы­зна­чы­ла по­спех па­ста­ноў­кі ў Ма­гі­лё­ве (ко­ль­касць ахво­чых па­гля­дзець знач­на пе­ра­ўзыш­ла маг­чы­мас­ці гля­дзе­ль­ні), бы­ло трап­на зной­дзе­нае мес­ца: Му­зей этнаг­ра­фіі. Спек­такль на­сто­ль­кі ад­па­вя­даў мес­цу свай­го па­ка­зу, што ўспры­маў­ся чым­сь­ці на­кшталт пер­фор­ман­су з інста­ля­цы­яй. Гле­да­чоў сус­тра­каў экс­кур­са­вод, апа­вя­даў пра эпо­ху, за­чыт­ваў ліст Льва Тал­сто­га пра на­ра­да­во­ль­цаў — пра бес­сэн­соў­насць зма­ган­ня са сты­хій­ны­мі рэ­ва­лю­цы­яне­ра­мі. А по­тым у му­зей­най за­ле мы ра­бі­лі­ся свед­ка­мі па­ся­джэн­ня гур­тка з піц­цём гар­ба­ты пад зя­лё­най лям­пай, спе­ва­мі пад гі­та­ру, ама­тар­скім ля­леч­ным прад­стаў­лен­нем і тэ­атры­кам це­няў. У гэ­тую гу­ль­ню артыс­ты па­сту­по­ва ўво­дзі­лі ку­ль­тур­ныя ко­ды Пе­цяр­бур­га: вер­шы Іо­сі­фа Брод­ска­га, ве­ча­ры­ны на ка­му­на­ль­ных ква­тэ­рах, гар­ба­ту і раз­мо­вы на кух­нях, мі­ць­коў... Усё асу­час­ні­ва­ла­ся да ку­ль­тур­на­га шо­ку — го­жыя, ад­ука­ва­ныя, доб­рыя лю­дзі з леп­шых па­мкнен­няў вы­праў­ля­лі­ся ў тэ­ра­рыс­ты. На­роў­ні з «Ва­сай» гэ­тая па­ста­ноў­ка вар­тая на­зы­вац­ца леп­шай на фо­ру­ме.

Аб­са­лют­на не­па­доб­ныя, вы­біт­ныя спек­так­лі «М.арт.кан­так­та» зму­ша­юць гле­да­ча звяр­нуц­ца і вяр­нуц­ца да ся­бе.

Андрэй МАСКВІН.
Часопіс «Мастацтва».№ 4 (397) 04.06.2016 - 04.06.2016 г.
Электронная версія на сайце часопіса «Мастацтва».